Дзень Волі 2023 ў Нью-Ёрку

Шаноўныя беларусы, запрашаем вас адсьвяткаваць Дзень Волі разам ў Нью-Ёрку!
Сьвяточныя імпрэза адбудзецца ў нядзелю 26 сакавіка ў грамадскай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave Brooklyn, NY, 11217
Раніцаю ў 10:00 у царкве пачнецца сьвячная Літургія і будзе адслужаны малебен за Беларусь.

У 12:30 апоўдні пачнецца афіцыйная частка праграмы з віншаваньнямі, прэзентацыяй і сьвяточнымі прамовамі. Апрыканцы афіцыйнай часткі адбудзецца адкрыцьцё выставы графікі Зьміцера Шапавалава, якая прымеркавана да Дня Волі. Падчас перапынку ўсе госьці будуць мець магчымасьць азнаёміцца з творамі мастака.

Другая частка праграмы будзе складацца з выступаў выбітных беларускіх выканаўцаў: Сяржука Сокалава-Воюша і сямейнага гурта Kozak Family Ethno Trio.

Асабісты ўдзел у сустрэчы прыме легендарны сьпявак, мультыінструменталіст і кампазітар – Зьміцер Вайцюшкевіч.Уваход па ахвяраваньнях.

Рэкамендаваная сума ахвяраваньня – $40. Дзецям уваход вольны.

Гасьцей таксама будзе чакаць смачны пачастунак. (Кошт пачастунку не ўключаны ў кошт рэкамендаванай сума ахвяраваньня).

Прыходзьце са сваімі родзічамі, дзеткамі і сябрамі! Атмасфэра будзе вельмі утульная, зручная для адпачынку сямей з дзецьмі і для новых знаёмстваў.Аб’ява на падзею на Фэйсбук https://fb.me/e/2QCwCCEdX


Жыве Беларусь!


Управа Нью-Ёркскага аддзела БАЗА і

Парафіяльная рада Сабору БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага

пры падтрымцы Асацыяцыі Беларусаў Амэрыкі