
Шаноўнае спадарства!
26 красавіка – Дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі.
Аварыя на ЧАЭС была самай буйной тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва, а для Беларусі яна стала нацыянальным бедствам. Радыяцыя займае галоўнае месца сярод фактараў дэмаграфічнага згасаньня ў Беларусі, а колькасьць хворых на ракавыя захворваньні, разумовую адсталасьць, нервова-псіхічныя расстройствы і генетычныя мутацыі толькі павялічваецца з кожным годам.
Запрашаем вас далучыцца да імпрэзы, прысьвечанай 37-ым угодкам Чарнобыльскай Катастрофы, каб аддаць даніну памяці ўсім пацярпелым у гэтай катастрофе і ад яе наступстваў, а таксама, каб выказаць пратэст супраць разьмяшчэньня расейскай атамнай зброі ў Беларусі.
Імпрэза адбудзецца ў нядзелю 30 красавіка 2023 года а 12-ай гадзіне апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave., Brooklyn, NY 11217.
Управа Нью-Ёркскага аддзела БАЗА