34-ая Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі 

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне пры падтрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады запрашае вас і ўсіх беларусаў Паўночнай Амэрыкі на 34-ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая пройдзе ў беларускім цэнтры ў Саўт Рывер, Нью Джэрзі.

Традыцыйна, Сустрэчы праводзяцца раз на два гады ў адной з мясьцінаў ЗША ці Канады і рыхтуюцца сумесна Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем і Згуртаваньнем Беларусаў Канады. Мэтаў такіх Сустрэчаў ёсьць мацаваньне сувязяў беларускай грамады ў Амэрыцы, захаваньне культурніцкай спадчыны беларускага народа, а таксама каардынацыя сумесных дзеяньняў беларусаў у грамадзскіх, сацыяльных і палітычных пытаньнях.

Інфармацыя па 34-ай Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі: 

Тэма: Новыя мэты і задачы Паўночна-Амэрыканскае Беларускае Дыяспары ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне. 
Дата: 3-4 верасьня 2022 года 

Месца: Беларускі цэнтар ў Саўт Рывер, Нью Джэрсі (284 Whitehead Ave, South River, NJ 08882) 

Ганаровыя госьці: Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк. 

Госьці з Беларусі: Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская  

Кошт рэгістрацыі: 
Кошт рэгістрацыі за 1 дзень – $70, за 2 дні – $140. 

Дзеля сямейных параў: кошт рэгістрацыі за 2 дні – $250. 

Дзецям з 12-ці па 18 год – $60 і $120 адпаведна. 

Дзецям да 12-ці год – уваход вольны.  

Дзеля ўдзелу ў Сустрэчы неабходна зарэгістравацца ў Арганізацыйным камітэце па тэлефоне, ці праз імэйл. Таксама да сябраў Арганізацыйнага камітэту можна зьвяртацца па любых пытаньнях наконт Сустрэчы. 

Кантакты Арганізацыйнага камітэту: 

Міхась Чаропка

Ганна Сурмач

Да ўдзелу запрашаюцца усе беларускія суполкі, актывісты і арганізацыі ЗША і Канады. 

Парадак дня 

3 верасьня (1 дзень) 
1:00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў 

2:00 – Адкрыцьцё Сустрэчы 

3:00 – Абед 

4:00 –  Дыскусія /Круглы стол 

Тэма круглага стала: “Дзейнасьць беларускай дыяспары Паўночнай Амэрыкі ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне” 

6:00 – Мастацкая частка/ Канцэрт 

4 верасьня (2 дзень) 

10:00 – Працяг рэгістрацыі ўдзельнікаў (беларускі цэнтр у Саўт Рыверы)

10:00 – БагаслужбаСлужэньні адбудуцца ў сабор Сьв. Марыі Жыровіцкай у Нью Брансьвіку і ў сабор Сьв. Еўфрасіні Полацкай ў Саўт Рывер

11:30 — у беларускім цэнтры ў Саўт Рывер – працяг рэгістрацыі, канцэрт;       

— у саборы Сьв. Марыі Жыровіцкай у Нью Брансьвіку – Адзначэньне 100-годзьдзя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы

12:00 – Перапынак з пачастункам.

1:00  – Дыскусія /Круглы стол

Тэма круглага стала: “Новыя мэты і задачы беларускай дыяспары Паўночнай Амэрыкі ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне”

3:00 – Барбекю  і адпачынак на сьвежым паветры

Гатэль: Hilton East Brunswick Hotel & Executive meeting center 

3 Tower Center Blvd, East Brunswick, New Jersey 08816 

Дзеля рэзервацыі гатэля будзьце вольныя зьвярнуцца да сябраў Арганізацыйнага камітэту, бо ёсьць магчымасьць зрабіць агульную рэзервацыю (на некалькі нумароў) са зьнішкай: 

Міхась Чаропка

Ганна Сурмач

Да сустрэчы! 

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне 

пры падтрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады