Сумесны Марш прысьвечаны Дню Волі 2022/Freedom Day Rally 2022

Сумесны Марш прысьвечаны Дню Волі 2022/Freedom Day Rally 2022

У пятніцу 25 сакавіка 2022 года на Манхэттане адбылася акцыя прысвечаная Дню Волі. Мерапрыемства было арганізаванае Ірынай Хадарэнка, якая з’яўляецца прадстаўніком Беларускай Асветніцкай Лігай Амэрыкі, пры падтрымцы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночання, Беларускага Інстытута Амэрыкі і Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня”.  Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне прадстаўлялі Натальля Федарэнка, старшыня Галоўнай управы БАЗА, і Міхась Чаропка, сябра Ўправы Нью-Ёркскага аддзела.

Удзельнікі сабраліся ў дзве гадзіны апоўдні перад расейскім кансулятам, а потым прайшлі маршам па Пятай авеню да будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Адзначэньне галоўнага нацыянальнага сьвята Беларусі Дня Волі было вырашана правесьці акцыяй пратэсту супраць агрэсара Расеі, бо Расея сёньня з маўклівай згоды дыктатара Лукашэнкі вядзе зьнішчальную вайну ва Ўкраіне, а беларускі народ існуе ў няволі і зьяўляецца закладнікам двух дыктатараў. 

Падчас прамоваў выступоўцы выказвалі нязгоду і гнеў з нагоды вайны ва Ўкраіне, якую развязала Расея. Дзеяньні расейскага рэжыму былі асуджаныя і прызнаныя фашысцкімі. 

Удзельнікі акцыі патрабавалі вывядзеньня расейскіх акупацыйных  войскаў з тэрыторыі Беларусь і спыненьня выкарыстаньня тэрыторыі Беларусі як пляцдарма для нападу на Ўкраіну. Акрамя таго было задэкляравана патрабаваньне скасаваньня існуючага фармальнага хаўрусу Беларусі з агрэсарам Расеяй.

 Калі ўдзельнікі акцыі рушылі па Пятай авеню да будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, па дарозе яны заклікалі амэрыканцаў падтрымаць украінскі народ і зьвяртацца да амэрыканскіх чыноўнікаў з патрабаваньнем аказаць Украіне рашучую падтрымку і закрыць неба над Украінай.

У другой частцы акцыі перад будынкам ААН удзельнікі разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг і выступалі з патрабаваньнем да чыноўнікаў прыняць рашучыя дзеяньні па спыненьні зьнішчальнай акупацыйнай вайны  ва Ўкраіне, якую вядзе Расея і пагражае ўсёй Еўропе.

Жыве Беларусь!

Слава Ўкраіне!

__________________________________________________________________________

Freedom Day Rally 2022

A joint action dedicated to Freedom Day took place in Manhattan on March 25th, 2022. The event was organized by Iryna Khadarenka, a representative of the Belarusian Enlightenment League of America with the support of the Belarusan-American Association, the Belarusian Institute of America, and the Belarusian-American Association “Pahonia”. The Belarusian-American Association was represented by Natalia Fedarenka, President of the Headquarters of BAZA, and Mikhal Charopka, Member of the Board of the New York Chapter.

The participants gathered at two o’clock in the afternoon in front of the Russian consulate and then marched along Fifth Avenue to the United Nations building. It was decided to celebrate the main national holiday of Belarus Freedom Day protesting against the Russian aggressor, because Russia having the tacit consent of dictator Lukashenko is now waging a devastating war in Ukraine, and the Belarusian People exist in captivity and are hostages of two dictators.

The participants of the action expressed their disagreement and anger over the war in Ukraine, which was waged by Russia. The actions of the Russian regime were also condemned and declared fascist.

The protesters demanded the withdrawal of Russian occupation troops from Belarus and stopping the use of Belarusian territory as a springboard for an attack on Ukraine. In addition, a demand to abolish the existing formal alliance of Belarus with Russia was declared.

As protesters marched down Fifth Avenue to the United Nations, they called on Americans to support the Ukrainian people and to appeal to US officials to give Ukraine strong support and close the skies over Ukraine.

In the second part of the action in front of the UN building, participants unfurled a large white-red-white flag and demanded that officials take decisive action to stop the devastating occupation war in Ukraine, which is being waged by Russia and threatens the whole of Europe.

Long live Belarus!

Glory to Ukraine!

Фота са старонкі Ірыны Хадарэнка ў Фэйсбук/ Photos from Iryna Khadarenka’s Facebook page