Запрашаем на 33-ю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі

2018 год дзеля беларусаў замежжа асабліва багаты на сьвяты і падзеі: набліжаецца час чарговай 33-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі і сёлета гонар ладзіць мерапрыемства выпаў Беларуска-Амэрыканскаму Задзіночаньню.
 Галоўная управа Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня запрашае ўсіх беларусаў на 33-ю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая пройдзе ў Нью Ёрку.
Гэтая Сустрэча асаблівая, бо адбываецца ў юбілейны год, і галоўнай тэмай нашых абмеркаваньняў будзе Рада БНР і ўвогуле беларуская эміграцыя ў Паўночнай Амэрыцы. Але акрамя таго мы будзем абмяркоўваць і штодзённыя  пытаньні беларускага жыцьця і культуры, знаёміцца, ўсталёваць кантакты паміж дыяспарамі, прыемна бавіць час у беларускім асяродку.
Сябры, як толькі вы вызначыцеся, што вы будзеце прымаць удзел, калі ласка, дашліце пацьверджаньне на электронную скрыню bazany1949@gmail.com. Гэта вельмі дапаможа арганізатарам зрабіць дакладную замову абедаў.
Калі маеце іншыя пытаньнікалі ласка, таксама лістуйце.
З нецярпеньнем чакаем сустрэчы з вамі!
 
Інфармацыя пра Падзею:
Дата: 1-2 верасьня 2018 года
Мeсца правядзеньня: Нью Ёрк, Беларускі цэнтр на 401 Атлантык Авэню ў Брукліне (401  Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217)
Тэма: Да стагоддзя БНР: Рада БНР і беларуская эміграцыя ў Паўночнай Амэрыцы – гісторыя, сучаснасьць і перспектывы.
Ганаровыя госьці : старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, сябры Рады БНР з Канады і ЗША
Госьці з Беларусі: Глеб Лабадзенка, прадстаўнік маладога пакаленьня, актывіст, арганізатар “Мова нанова”, ініцыятар устаноўкі помніка Касьцюшку на ягонай Радзіме ў Беларусі. Натальля Гардзіенка, гісторык, спецыялізуецца на дасьледваньні эміграцыі, кандыдат гістарычных навук, аўтар навуковых кніг, адказны рэдактар альманаху “Запісы БІНіМ”.
Рэгістрацыйны ўзнос кожны дзень складае 50 даляраў з асобы і дае вольны доступ да ўдзелу ў паседжаннях, канцэртаў, пачастункаў і ўсіх астатніх частак Праграмы ў гэты дзень.

Праграма 33-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі

Субота , 1 верасьня

2:00 – пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў (Рэгістрацыйны ўзнос 50 даляраў з асобы  дае вольны доступ да ўдзелу ў паседжаньнях, канцэрту, пачастункаў і ўсіх астатніх частак Праграмы ў гэты дзень)

У залі дэманструюцца выставы, на экранах паказваюцца відэа, гучаць беларускія мелёдыі, продаж беларускіх сувэніраў

3:00 –  адкрыцьцё Сустрэчы

прывітальныя словы кіраўнікоў арганізацый-удзельнікаў:

– старшыні Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Натальлі  Федарэнка

– старшыні Згуртаваньня Беларусаў Канады (ЗБК) – Алены Лявончанка

прывітальныя словы гасьцей з Беларусі:

– Натальлі Гардзіенка ад Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”

– Глеба Лабадзенкі, грамадскага актывіста і журналіста

іншыя прывітаньні

4:00 –  абед

5:00 –  канцэрт гурта Валянціны Пархоменка, Вольгі і Алеся Казакоў
Праграма 33-й Сустрэчы беларусаў  Паўночнай Амэрыкі

Нядзеля, 2 верасьня

10:00 – працяг рэгістрацыі ўдзельнікаў (Рэгістрацыйны ўзнос 50 даляраў з асобы  дае вольны доступ да ўдзелу ў паседжаньнях, канцэрту, пачастункаў і ўсіх астатніх частак Праграмы ў гэты дзень)

10:00 – багаслужба, малебен за Беларусь

11:30 – абед

12:30 – пленарнае пасяджэньне: Тэма : Да стагоддзя БНР:  Рада БНР і беларуская эміграцыя ў Паўночнай Амэрыцы – гісторыя,  сучаснасьць і перспектывы”

– тэатральная дзея “Як гэта было”

– словы прывітаньня Старшыні  Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвіллы

– выступы / рэфераты на тэму: “Рада БНР і эміграцыя”:

  1. Выступ Натальлі Гардзіенка
  2. Выступ Зянона Пазьняка

– відэа: сьвяткаваньне 75-ых угодкаў БНР у Менску

2:30 – перапынак

2:45 – дыскусія па тэме

– прыняцьце Рэзалюцыі Сустрэчы

4:30 – перапынак, кава

5:00 – канцэрт-прэзентацыя новай кружэлкі Тацьцяны Грыневіч-Матафонавай

6:30 – вячэра