Зімовы баль у Навагоднюю ноч!

Шаноўныя сябры!

Не за гарамі Новы 2017 год. Запрашаем адзначыць яго Зімовым балем у Навагоднюю ноч усе разам беларускай сям’ёй, каб ён стаўся да нас добразычлівым і шчаслівым.

Выдатны настрой, шчодры сьвяточны стол ів кола сяброў зробяць Навагднюю ноч прывабнай падзеяй для Нью Ёркскай грамады. Запрашаем таксама беларусаў з ваколіцаў Нью Ёрку.
Форма адзеньня сьвяточная; балёвыя сукенкі, гальштукі, маскі, маскарадныя касьцюмы вітаюцца.

Зімовы баль адбудзецца ў грамадскай залі Сабору Сьв.Кірыла Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn) 31 сьнежня 2016г. Пачатак а 10-й гадзіне вечара.

 1