Бруклінскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня запрашае на ўрачыстую імпрэзу, прысьвечаную 97-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Мерапрыемства адбудзецца 22 сакавіка (нядзеля) у грамадзкай залі пры Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn NY).
У праґраме ўрачыстая Багаслужба ў царкве, афіцыйная частка з удзелам ганаровых гасьцей, мастацкая праґрама, а таксама пачастункі з беларускіх страваў.
Пачатак Багаслужбы а 10-й раніцы. Пачатак сьвяточнай імпрэзы а 1-й гадзіне дня. Кошт квітка: 25 даляраў (дзеткам бясплатна).
Прыходзьце з роднымі, сябрамі і знаёмымі!
Сьвяткуйма Дзень Волі разам!