У гэту нядзелю 25 кастрычніка 2015г. беларуская дыяспара ў Амерыцы сьвяткуе 65-годдзе газэты “Беларус” – аднаго са старэйшых і нешматлікіх выданьняў менавіта газэтнага фармату ў беларускім замежжы! Адметнасьць газэты ў тым, што яна ня толькі асьвятляе жыцьцё і дзейнасьць беларусаў за межамі Бацькаўшчыны , але таксама вядзе агляд навін у Беларусі на бягучы момант і прапануе шэраг матэрыялаў нацыянальна-асьветніцкага характару.
Газэта “Беларус” існуе намаганьнямі невялікага кола рупліўцаў, якія бязвыплатна робяць вялікую і працаёмкую работу. На жаль сёньня папяровыя выданьні губляюць сваю папулярнасьць перад электроннымі, але апошнія існуюць у віртуальнай прасторы, тым істотней захаваць папяровы друк , як культурную спадчыну дзеля нашчадкаў.
Не будзем супраць калі прыдзеце на сьвята з падарункамі.
Таксама будзем радыя выслухаць вашыя прапановы, думкі, заўвагі наконт далейшай працы Рэдакцыі і падтрымкі нашай- вашай газэты.
Прыходзьма і будзьма актыўнымі ўдзельнікамі найноўшай гісторыі Беларусі!
Сябры, запрашаем вас на прэзентацыю кнігі Міхася Кавыля “Выбранае”. Мерапрыемства адбудзецца 4 чэрвеня ў 12:00 апоўдні па адрасе: 401 Atlantic Ave., Brooklyn, New York Таксама ўспомнім Натальлю Арсеньеву, Уладзімера Дудзіцкага, Янку Юхнаўца Давайце разам узгадаем …
У грамадзкай залі на Атлантык Авэню 401 у апошні вечар 2015 году сабралася гаманкая беларуская грамада, каб сустрэць разам Новы – 2016 год . Сярод прысутных пераважала моладзь. Дзяўчаты і хлопцы не толькі танчылі і …
Паважаныя сябры! У гэту нядзелю 8 верасьня беларусы па ўсім сьвеце адзначаюць Дзень беларускай вайсковай славы – штогадовае неафіцыйнае сьвята Беларусі, якое азначаецца ў гонар перамогі ў Аршанскай бітве 8 верасьня 1514 года. Запрашаем вас на сустрэчу, …