Лекцыя Зянона Пазьняка “КУРАПАТЫ — САКРАЛЬНЫ МАРТЫРАЛЁГ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ”

Паважаныя Сябры!

3 чэрвеня 2016 года споўнілася 28 гадоў, як сьвет пабачыў артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва, які перакуліў беларускае грамадства- «Курапаты — дарога сьмерці».
Уся праўда, пра якую ведалі адзінкі ды здагадваліся многія, пабачыла сьвет у сваёй непрыхава
най жахлівасьці і бязчалавечнасьці: савецкія нквд’зісты забілі і пахавалі ў Курапатах ад 102 да 205 тысяч чалавек за 1937-1941 гады.
Па маштабах злачынства і колькасьці ахвяраў Курапаты можна параўноўваць з Асьвенцымам і Бухэнвальдам.
Гэтая нацыяльная трагедыя абудзіла і ўз’яднала беларусаў змагацца за свой лёс і край – і ўжо восеньню таго ж 1988 года Курапаты першы раз былі ўшанаваны шматтысячным шэсьцем �начале з лідэрам толькі што створанага БНФ “Адраджэньне” Зянонам Пазьняком.

Запрашаем вас 26 чэрвеня ў 12:15 у залі сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave., Brooklyn, Ny 11217) ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскага генацыду, якія былі нявінна растраляныя і закапаныя ў Курапатах, і праслухаць даклад Зянона Пазьняка, які асабіста арганізоўваў і праводзіў раскопкі ва ўрочышчы.