Заняткі па вывучэньню роднай мовы

Шаноўныя бацькі,

Бруклінскі аддзел БАЗА і Парафія Сьв.Кірылы Тураўскага запрашаюць ­­­­дзетак і вас, бацькі, у нядзельную школу на заняткі па вывучэньню роднай мовы і багатай духоўнай спадчыны беларускага народа.

Школа пачынае сваю працу ў нядзелю, 2 кастрычніка 2016г. па 10-й гадзіне раніцы ў памяшканьні царкоўна-грамадскай залі, 1-ы паверх Сабору Сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне (401 Atlantic Ave, Brooklyn NY 11217)

Усіх зацікаўленых просім зьвяртацца на адрасы электроннай пошты:
Лена 16028lena@gmail.com
Тацьцяна premiere718@yahoo.com