Паважаныя сябры! Як мы і абяцалі, беларускі дзіцячы гурток распачаў сваю працу!
Прапануем вашай увазе фотаздымкі з першага занятку, і нагадваем, што гурток “Вожык” будзе працаваць кожную нядзелю а 10-ай гадзіне раніцы ў грамадскай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn NY 11217.
Запрашаем усіх зацікаўленых бацькоў , якія жадаюць мець дзьве гадзіны вольнага часу ў нядзелю з ранку і адначасова палепшыць веданьне вашых дзяцей роднай мовы.
Заняткі гуртка ладзяць дзьве настаўніцы, якія падрыхтаваны да працы з дзецьмі розных ўзростаў. Заняткі складаюцца з забаўляльна – развівальных гульняў, якія дазволяць цікава правесьці час, а таксама больш шчыльна пазнаёміцца з культурнай спадчынай беларускага народа.
Гурток “Вожык” толькі распачынае сваю працу, таму нам вельмі неабходна падтрымка зацікаўленых бацькоў! Толькі дзякуючы вашаму асабістаму жаданьню і ўдзелу, настаўнікі змогуць разгарнуць найбольш прадуктыўную працу, якая будзе на карысьць, у першую чаргу, вам і вашым дзецям!
Кошт – $5 за занятак (які пакрывае страты на матэрыялы).
Тэма наступнай сустрэчы – “Садавіна і агародніна”.
Па ўсіх пытаньнях лістуйце, калі ласка, на паштовыя скрыні 160280lena@gmail.com, inessaggg@gmail.com, mmariaz@tut.by