ДЗЯДЫ

З адыходам лета, прыходам восеньскіх халадоў і заміраньнем усёй прыроды надыходзіць час сакральнага і найстаражытнейшага сьвята беларусаў – Дзядоў.
Традыцыя ўшанаваньня продкаў спрадвеку займае важнае месца ў жыцьці беларусаў. Клопат пра душы памерлых усьведамляецца як неад’емны абавязак усіх жывых сваякоў.
Запрашаем вас у нядзелю 30 кастрычніка ў сабор Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn NY 11217 на імпрэзу прысьвечаную памінаньню і ўшанаваньню памяці продкаў.
У 10 гадзін раніцы пачнецца сьвяточная літургія. У 12 гадзін папоўдні заплянавана сьвяточная імпрэза.
Падчас імпрэзы вы будзеце мець магчымасьць праслухаць кароткі даклад пра паходжаньнe сьвята і яго адметныя рысы ; праслухаць даклад Зянона Пазьняка пра масавае народнае сьвяткаваньне Дзядоў у 1988 годзе, з падзей якога пачаўся новы віток у гісторыі Беларусі; а таксама ўшанаваць памяць вашых продкаў.

img_8054

img_8055