ЗАПРАШАЕМ НА КАЛЯДНУЮ ЯЛІНКУ!
Дарагія суродзічы! Віншуем вас і нашую Бацькаўшчыну з Днём Аднаўленьня Незалежнасьці! 25 жніўня 1991 года Дэклярацыі Незалежнасьці Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону – Беларусь нарэшце зноў стала незалежнай краінай. Зычым усім беларусам і нашай любімай Бацькаўшчыне праўдзівай свабоды. Будзе свабода – будзе адказнасьць, тады і багацьце, і шчасьце, усе прыкладзецца. Запрашаем вас на імпрэзу прысьвечаную 27 угодкам Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі, якая адбудзецца ў нядзелю 26 жніўня 2018 года ў 12 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры са боры Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217. Вашай увазе будзе прапанаваны даклад Зянона Пазьняка пра падзеі жніўня 1991 года, а таксама дэманстрацыя фільму Радыё Свабода “Незалежнасьць”. Чакаем вас! Да сустрэчы! Жыве Беларусь!
Шаноўнае спадарства! 26 красавіка – Дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі. Аварыя на ЧАЭС была самай буйной тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва, а для Беларусі яна стала нацыянальным бедствам. Радыяцыя займае галоўнае месца сярод фактараў дэмаграфічнага згасаньня …
У нядзелю, 11 кастрычніка 2015, Беларускі рэлігійна-культурны цэнтр (401 Atlantic Ave) ужо другі раз сустракае вядомую спявачку беларускай філармонііі Тацьцяну Матафонаву, выканаўцу беларускіх народных песень, пранікнавенных рамансаў на словы класікаў беларускай літаратуры Ларысы Геніюш, Якуба …
Copyright © 2017 Беларуска-амерыканскае задзіночаньне
