29 ліпеня, беларусы Нью Ёрку адсьвяткавалі 28-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі.
Імпрэза прайшла ў беларускім цэнтры пры саборы сьв. Кірылы Тураўскага і была загранізавана Бруклінскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Адпачатку імпрэзы Натальля Федарэнка распавяла пра асноўныя гістарычныя факты, зьвяазаныя
з прыняцьцем Дэклярацыі. Потым Зянон Пазьняк выступіў з прамовай і падзяліўся ўспамінамі аб тым, як прымалася Дэклырацыя ва ўмовах намэнклатурнай большасьці Вярхоўнага Савету БССР. Упрэза скончылася праглядам відэа сьвяткаваньня 27 ліпеня ў Менску ў 1995 годзе.
Сябры! Напрыканцы лістапада беларусы па ўсім сьвеце адзначалі 85-угодкі з дня нараджэньня беларускага Народнага пісьменьніка Уладзіміра Караткевіча. Мы не маглі абыйсьціся павярхоўным узгадваньнем імя Беларускага Прарока дваццатага стагоддзя. Да таго ж Уладзімір Караткевіч – настолькі разнабакова таленавіты мастак, што, напэўна, кожны …
Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас на сустрэчу з паэтам, празаікам, грамадска-палітычным дзеячам Уладзімірам Някляевым. Сустрэча адбудзецца 1 сакавіка 2020 года ў 12:30 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне па адрасе 401 …
Шаноўныя беларусы! Запрашаем вас адсвяткаваць Дзень Волі разам ў нядзелю 24 сакавіка ў 12:00 апоўдні ў грамадскай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Адрас: 401 Atlantic Ave., Brooklyn, New YorkУ праграме: афіцыйная частка з …