Віншаваньне з Днём Волі 2021 года ад старшыні Галоўнай управы БАЗА
Шаноўныя сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня! Віншую вас з Днём Волі! Усе беларусы незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца, адчуваюць, што адбыўся глыбінны зрух унутры нашага народа. Мы незваротна рухаемся наперад, да пераменаў і сапраўдны Дзень Волі ўжо зусім блізка. Дык захавайма нашу вернасьць ідэалам 25 сакавіка і шчыра працуйма на ніве беларушчыны, каб наблізіць перамогу беларускага народа над дыктатурай! Няхай сьвята 25 сакавіка, беларускі нацыянальны Вялікдзень, прынясе нам ня толькі надзею, але і цьвердую упэўненасьць у лепшую вольную будучыню нашай Бацькаўшчыны! Дзякуй вам, сябры, за ваш унёсак у працу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня і агулам у беларускую справу! Жыве Беларусь! Натальля Федарэнка Старшыня Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Нью-Ёрк Сакавік 2021