English

Support the Belarusian People Rally. UN General Assembly

September 19, 2020

Паважаныя сябры! 15 верасьня 2020 года, у Нью Ёрку была адчынена 75-ая Генеральная Асамблея Арганізацыі Абьеднаных Нацый.Асамблея будзе цягнуцца 2 тыдні і абмеркаваньне сітуацыі ў Беларусі будзе адным з істотных пытаньняў. Так Рада ААН у

Навіны

Зварот Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня да беларусаў на Бацькаўшчыне

August 16, 2020

9 жніўня ўноч беларускі сьвет ускалыхнуўся. Дыктатарская ўлада чарговы раз паказала свой сапраўдны твар і пачала разлютавана рваць цела беларускага народа, які не стаў больш цярпець глум над яго воляй. Наступныя дні беларусы па ўсёй зямлі адчувалі

Навіны

Параду- быть! Антигуманный вердикт А. Г. Лукашенко.

May 8, 2020

Сегодня своё окончательное решение по поводу проведения парада в честь дня победы обьявил А.Г. Лукашенко, президент Республики Беларусь: «Мы не можем отменить парад. Просто не можем. Это эмоциональная вещь. Это глубоко идеологическая вещь» (источник onliner.by). Это

Навіны

Census 2020

March 29, 2020

Дарагiя суродзiчы Беларусы, дарагiя сябры!  1 красавіка ў ЗША пачаўся Перапiс нальніцтва (Census 2020). Згодна з Канстытуцыяй, перапіс праводзіцца кожныя 10 гадоў, пачынаючы з 1790 года. Вынікі перапісу выкарыстоўваюцца дзеля вызначэньня колькасьці прадстаўнікоў ад кожнага штата ў Кангрэсе ЗША, межаў выбарчых акругаў і таго, як будуць кожны год размяркоўвацца звыш 675 млрд. даляраў федэральных сродкаў на патрэбы мясцовых супольнасьцяў.  Кожны год мільярды даляраў з фэдэральнага бюджэту накіроўваюцца на фінансаваньне бальніц, пажарных частак, школ, дарог ды іншых рэсурсаў з улікам дадзеных перапісу насельніцтва.  Удзел у перапісу –  Ваш грамадзянскі абавязак. Запаўненьне анкеты перапісу – гэта спосаб прыняць удзел у дэмакратычным працэсе ў ЗША й адчуць сваю значнасьць для краіны.  Па перапісу насельніцтва 2010 года колькасьць беларускiх амэрыканцаў была значна недаацэненая. Гэта азначае, што нашая супольнасьць была недастаткова прадстаўленая ў Кангрэсе й ня мела дастатковага доступу да дзяржаўных рэсурсаў цягам апошніх дзесяці гадоў.  Зараз самы час падлічыць наш голас. Дзесяць хвілінаў Вашага часу, затрачаных на запаўненьне анкеты перапісу, паўплывае на прадстаўленасьць беларуска-амэрыканскай супольнасьцi падчас вырашэньня важных пытаньняў цягам наступных дзесяці гадоў.  Запоўніць анкету можна анлайн. Для гэтага неабходна перайсьці на сайт https://my2020census.gov/ . Калi ласка, адказваючы на пытаньне 9 у анкеце, напiшыце BELARUSIAN.  Вашыя адказы абароненыя фэдэральным законам i з’яўляюцца канфідэнцыйнымi. Яны могуць выкарыстоўвацца толькі дзеля фармаваньня статыстыкі і не могуць выкарыстоўвацца супраць Вас дзяржаўнымі або судовымі органамі.   Мы разлічваем на Вас!   Беларуска-Амэрыканскае Задзiночаньне (БАЗА) 

Аб'явы

Віншуем з Днём Волі – 102!

March 25, 2020

Кожны год па цэлым сьвеце ўсе беларусы, каму дарагая іхная Бацькаўшчына, ушаноўваюць Акт 25 Сакавіка, якім 102 гады таму была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Сябры, віншуем вас з гэтым сьвятам і зычым заставацца вольнымі ў любым кутку сьвету і ніколі не спыняцца ў пошуках свайго шчасьця. У гэтым годзе Дзень Волі прыпадае на складаны час Карантыну

Аб'явы

Запрашаем на сустрэчу з Уладзімірам Някляевым

February 22, 2020

Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас на сустрэчу з паэтам, празаікам, грамадска-палітычным дзеячам Уладзімірам Някляевым. Сустрэча адбудзецца 1 сакавіка 2020 года ў 12:30 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне па адрасе 401