Паважаныя сябры!
30 верасьня ў грамадскай залі Беларускага катэдральнага Сабору сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217) адбудзецца лекцыя Галіны Пазьняк “УЛАДЗІМЕР МУЛЯВІН – БЕЛАРУСКІ ГЕНІЙ, ЯКІ АПЯРЭДЗІЎ СВОЙ ЧАС”.
Стваральнік і кіраўнік беларускага ансамбля “ПЕСЬНЯРЫ” Мулявін зрабіў вялікі ўклад у скарбніцу беларускай культуры, адлюстраваў сусьветны ўзровень беларускага мастацтва, творча ўзьняў яго сваім мастацкім талентам на зорную вышыню.
Падчас імпрэзы адбудзецца асобная гаворка і слуханьне рок-оперы Мулявіна “Песьня пра долю” па матывах паэзіі Янкі Купалы.
Пачатак у 12.30. Даезд мэтро цягнікамі Q, B, D, N. Прыпынак “Атлантык эвэню” альбо “дэКалб”.