Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне ў Нью-Ёрку арганізуе Восеньскі баль, што адбудзецца 12 лістапада ў грамадскай залі пры Саборы Святога Кірылы Тураўскага. Леташні баль – аднаўленне былых традыцый паваеннай хвалі беларускай эміграцыі. Беларуская моладзь Бруклінскага аддзела БАЗА аднаўляе слаўную традыцыю і запрашае людзей усіх узростаў з Нью-Ёрку і наваколіц далучыцца і падтрымаць ініцыятыву. Кошт уваходу – $15. Квіткі можна набыць па спасылцы тут.
Related Articles
Калядная батлейка
January 20, 2016
Сюжэт Цар Ірад даведаўшыся ад вешчуноў, што нарадзіўся Хрыстос, і лічачы яго прэтэндэнтам на пасад, вырашае забіць яго. Ірад загадвае воіну забіць ў Віфлееме ўсіх немаўлятаў «ад двух гадоў і ніжэй»; воін выконвае загад, але …
Сьвяточная імпрэза ў Нью-Ёрку да 24-ых угодкаў аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі
August 26, 2015
23 жніўня 2015 года ў Беларускім цэнтры ў Нью-Ёрку на Атлантык Авэню 401 адбылася ўрачыстая імпрэза, прысьвечаная Дню аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, калі 25 жніўня 1991 году Дэклярацыі аб незалежнасьці ад 27 ліпеня 1990 году …
Сустрэча з Францішкам Вячорка
May 3, 2016
Дзякуй Францішку Вячорка, які завітаў да нас у царкву Св. Кірылы Тураўскага.