Традыцыя ўшанавання продкаў спрадвеку займае важнае месца ў жыцці беларусаў не толькі на радзіме, але і за яе межамі. Дзень 30 кастрычніка 2016 года не стаў выключэннем, і беларусы Нью Ёрка завіталі ў сабор Св. Кірылы Тураўскага, які знаходзіцца на Атлантык Авеню ў Брукліне, на святочную службу і імпрэзу, прысвечаныя памінанню і ўшанаванню памяці продкаў.
У час імпрэзы ў прысутных была магчымасць праслухаць кароткае паведамленне Наталлі Федарэнкі пра паходжанне свята і яго адметныя рысы: праслухаць даклад Зянона Пазьняка пра масавае народнае святкаванне Дзядоў у 1988 годзе, з падзеяў якога пачаўся новы віток у гісторыі Беларусі.