Аб'явы

Сьвяткуйма Дзень Аднаўленьня Незалежнасьці разам!

August 15, 2024

Паважаныя сябры! Віншуем вас з надыходзячым Сьвятам 25 жніўня, Днём Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі. Запрашаем вас адзначыць сьвята разам 25 жніўня ў 12 гадзін апоўдні ў Грамадскай залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217. Вашай увазе будзе  прапанавана сьвяточная праграма з віншаваньнямі, дакладам і успамінамі ўдзельнікаў легендарнага паседжаньня Вярхоўнага Савету БССР.  Прыходзьце, каб адзначыць гэтае сьвята ў коле беларусаў! Для ўсіх гасьцей будуць даступныя кава, гарбата з пачастункам. Да …

Аб'явы

27 угодкі Аднаўленьня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

August 25, 2018

Дарагія суродзічы!   Віншуем вас і нашую Бацькаўшчыну з Днём Аднаўленьня Незалежнасьці!    25 жніўня 1991 года Дэклярацыі Незалежнасьці Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону – Беларусь нарэшце зноў стала незалежнай краінай.  Зычым усім беларусам і нашай любімай Бацькаўшчыне праўдзівай свабоды. Будзе свабода – будзе адказнасьць, тады і багацьце, і шчасьце, усе прыкладзецца.    Запрашаем вас на імпрэзу прысьвечаную 27 угодкам Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі, якая адбудзецца ў нядзелю 26 жніўня 2018 года ў 12 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры са боры Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217. Вашай увазе будзе прапанаваны даклад Зянона Пазьняка пра падзеі жніўня 1991 года, а таксама дэманстрацыя фільму Радыё Свабода “Незалежнасьць”.   Чакаем вас!  Да сустрэчы!  Жыве Беларусь! 

Аб'явы

25 жніўня – Дзень Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі

August 20, 2017

Паважаныя сябры! Віншуем вас з надыходзячым Сьвятам 25 жніўня, Днём Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі. 26 год таму Вярхоўны Савет Беларусі надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону, чым юрыдычна замацаваў незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. Запрашаем вас …

Аб'явы

Cьвяткаваньне Дню Адраджэньня Незалежнасьці Беларусі

August 8, 2015

Шаноўнае спадарства! 23 жніўня 2015 г. Бруклінскі аддзел БАЗА запрашае на урачыстае святкаваньне вялікага нацыянальнага сьвята – Дню Адраджэньня Незалежнасьці Беларусі, якое адбылося 25 жніўня 1991 года. Змаганьне за нацыянальную незалежнасьць на працягу некалькіх стагоддзяў прывяло да абвяшчэньня Беларускай …