Шаноўнае спадарства!
23 жніўня 2015 г. Бруклінскі аддзел БАЗА запрашае на урачыстае святкаваньне вялікага нацыянальнага сьвята – Дню Адраджэньня Незалежнасьці Беларусі, якое адбылося 25 жніўня 1991 года. Змаганьне за нацыянальную незалежнасьць на працягу некалькіх стагоддзяў прывяло да абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918г, калі быў створаны палітычны ідэал, а 25 жніўня 1991г. сессія Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня надала Дэкларацыі Незалежнасьці, прынятай 27 ліпеня 1990г, статус Канстытуцыйнага закону. Беларусь ёсьць незалежная дзяржава, прызнаная ва ўсім сьвеце.
На сьвяткаваньні будуць прысутнічаць Сяргей Навумчык, адзін з 27-мі герояў Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце БССР, якія аднавілі Незалежнасьць нашай краіны. С.Навумчык прадставіць свае кнігі – адлюстраваньне цяжкай барацьбы
за незалежнасьць нашай айчыны Беларусі.
Адбудзецца прэзентацыя новай кніга Вітаўта Кіпеля «Жыць і дзеіць», прысьвечаная жыцьцю і дзейнасьці беларускай эміграцыі ў Амерыцы.
Сьвяткаваньне адбудзецца ў залі на 401 Atlantic Ave, (Brooklyn)
Пачатак у 12:30 p.m.
Праезд цягнікамі: Q,B,N,R, 2, 3, 4, 5 – прыпынак Atlantic Ave – Barclays Center
A, C, G – прыпынак Hoyt – Schermerhorn
F – прыпынак Bergen str.