Мітынг супраць размяшчэньня расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі

Шаноўныя Беларусы!
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) і Беларуска-Амерыканскае Згуртаваньне “Пагоня” заклікаюць вас далучыцца да акцыі пратэсту супраць размяшчэньня расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Знаходжаньне расейскіх войскаў стварае пагрозу ваенных дзеяньняў на тэрыторыі Беларусі і Украіны і ўцягваньня Беларусі ў расейскія ваенныя канфлікты.
Запрашаем да ўдзелу ў акцыі нашых суседзяў – прадстаўнікоў украінскай, польскай, літоўскай дыяспар, з якімі мы маем агульны інтарэс супрацьстаяць дыктатуры ў Беларусі і расейскай экспансіі ва Ўсходняй Эўропе.
Прыходзьце і запрашайце сваіх сяброў, прыносьце сьцягі сваіх краінаў і плякаты.
Пікет мае адбыцца ў нядзелю 13-га лютага а 3-й гадзіне дня (15.00), каля будынку Абьяднаных Нацый у Ralph Bunche Park, які знаходзіцца на скрыжаванні 1st Ave. &, E 42nd St, New York, NY 10017