БАЗА заклікала новую адміністрацыю ЗША працягваць аказваць падтрымку незалежнай суверэннай Беларусі, кіруючыся сваімі нацыянальнымі інтарэсамі ў адпаведнасці з дэмакратычнымі каштоўнасцямі. Пра гэта гаворыцца ў звароце БАЗА да Джарэд Кушнеру, зяцю і старэйшаму дарадцы прэзідэнта Дональда Трампа:
“Заснаваная ў 1949 годзе, БАЗА інфармуе ўрад ЗША пра апошнія падзеі ў Беларусі і прапануе рэкамендацыі па пытаннях палітыкі. З моманту прыходу Уладзіміра Пуціна да ўлады ў Расеі незалежнасць Беларусі знаходзіцца пад пагрозай, так як Крэмль актыўна пашырае сваю сферу ўплыву, падрываючы права суседніх народаў на правядзенне сваёй уласнай палітыкі. Яскравым прыкладам гэтага з’яўляецца анэксія Крыма Расеяй, якая дэманструе, што Крэмль абвяргае міжнароднае права і кідае выклік інтарэсам ЗША ва ўсходняй Еўропе. Многія беларускія амерыканцы асцерагаюцца, што анэксія Беларусі можа адбыцца ў найбліжэйшай будучыні”