Аб'явы

Запрашаем на Куцьцю. Сьвяткуйма Каляды 2019 разам!

January 5, 2019

Шаноўныя сябры!   Віншуем вас з надыходзячымі Калядамі і запрашаем Вас далучыцца да Архірэйскай Ўсяночнай Службы і смачнае Куцьці, што пройдуць у гэту нядзелю 6 студзеня ў 5 гадзін вечара ў Беларускім Праваслаўным Катэдральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401

Аб'явы

Сьвяткуйма Новы год разам!

December 21, 2018

Бруклінскі аддзел БАЗА ласкава запрашае  беларусаў адсьвяткаваць Новы год разам!   Мы запрашаем вас, вашых сяброў і блізкіх прыняць удзел у супольнай вечарыне, а таксама далучыцца да яе арганізацыі, калі ў вас ёсьць цікавыя ідэі ці жаданьне паўдзельнічаць. Навагодняя вечарына адбудзецца ў грамадзкай зале Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў ноч з 31-га сьнежня на 1-е студзеня.   Мы дапаможам ва ўсіх арганізацыйных пытаньнях, ад вас

Аб'явы

Запрашаем на Калядную Ялінку 2019

December 15, 2018

Шаноўныя сябры!  Парафіяльная рада Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ сумесна з Нью Ёркскім аддзелам БАЗА віншуюць вас з надыходзячымі сьвятамі Новага  года і Раства і сардэчна запрашаюць вас адсьвяткаваць Каляды разам!  Калядная Ялінка адбудзецца 13 студзеня а 12 гадзіне апоўдні ў саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave., Brooklyn, 11217.  У гэтым годзе нашае каляднае сьвяткаваньне ізноў пройдзе з удзелам самага вядомага і таленавітага калядоўшчыка, Сержука Доўгушава!  Вас чакае праграма са сьвяточнай вячэрай, каляднымі песьнямі, танцамі, гульнямі і Сьвяты Мікалай з падарункамі для ўсіх дзетак!  Акрамя таго моладзь БАЗА сумесна з парафіянамі саботу Сьв. Кірылы Тураўскага рыхтуюць прыемную неспадзеўку для гасьцей, пра якую мы паведамім трошкі пазьней.  Паважаныя бацькі, калі ласка, адкажыце на запрашэньне да 6-ага студзеня і паведаміце аб тым, што вы прыйдзеце і колькі дзетак вы з сабой прывядзеце. Напішыце, адказ на электронную пошту bazany1949@gmail.com. Гэта неабходна для таго, каб усе дзеткі атрымалі падарункі ад Сьвятога Мікалая!  Па традыцыі дзеткі могуць падрыхтаваць верш, танец ці песьню для калядаваньня.  Бацькі, зрабіце незабыўнае сьвята дзеля сваіх дзетак!  Сьвяткуйма Каляды разам! Дзеткам уваход вольны, дарослым – 25 даляраў.   

Аб'явы

Віншуем з 98-ымі ўгодкамі Слуцкага Збройнага Чыну!

November 28, 2018

Дарагія суродзічы!  Віншуем вас з 98–мі ўгодкамі Слуцкага збройнага чыну!  Выказваем падзяку нашым слаўным случчакам за іх  сьмелы і самаахвярны подзьвіг!  З адлегласьці амаль ста гадоў мы, нашчадкі, бачым, што дзякуючы адданасьці случчакоў Бацькаўшчыне, іх веры ў беларускі народ і нязломнай волі, беларусы таго часу здолелі пасеяць такое зерне беларускай дзяржаўнасьці, якое не змаглі знішчыць ніякія гістарычныя нягоды, і з якога паўстала незалежная Беларусь!  Запрашаем усіх беларусаў разам ушанаваць памяць герояў Слуцкага Збройнага чыну!  Далучайцеся да сьвяточнай імпрэзы, якая адбудзецца 2 сьнежня ў 12:30 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.  У працяг гэтай мэмарыяльнай і культурна-асьветніцкай імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыя двух апошніх кніг Зянона Пазьняка, выдадзеных у кастрычніку-лістападзе гэтага года — “Краявід перад нізінай” і “Цяжкі час, т.4”.    Дата; 12.02.2018.  Пачатак у 12.30.   Даезд мэтро цягнікамі Q, B, D, N.   Прыпынак “Атлантык эвэню” альбо “дэКалб”.

Аб'явы

Запрашаем на сьвяточны абед, прысьвечаны Дню Падзякі

November 24, 2018

Шаноўныя сябры! Віншуем вас з Днём Падзякі! Зычым вам сямейнага дабрабыту, суладзьдзя навокал і ў вашай душы! Дзякуем вам за вашу падтрымку! Спадзяемся, што вы прыемна правялі гэты дзень ў коле вашых родзічаў. Запрашаем вас

Аб'явы

Запрашаем на імпрэзу, прысьвечаную Уладзімеру Мулявіну

September 24, 2018

Паважаныя сябры! 30 верасьня ў грамадскай залі Беларускага катэдральнага Сабору сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217)  адбудзецца лекцыя Галіны Пазьняк “УЛАДЗІМЕР МУЛЯВІН – БЕЛАРУСКІ ГЕНІЙ, ЯКІ АПЯРЭДЗІЎ СВОЙ ЧАС”. Стваральнік і кіраўнік

Аб'явы

Запрашаем на сустрэчу з Глебам Лабадзенкам

August 31, 2018

Запрашаем вас  3 верасьня 2018 года ў 5 гадзін вечара на сустрэчу з вядомым журналістам, паэтам, блогерам, заснавальнікам “Мова нанова”, вядоўцам аднайменнай праграмы на Белсаце, ініцыятарам збору сродкаў на першы помнік Тадэвушу Касьцюшку, аўтарам папулярных кніг па вывучэньню беларускай мовы, а

Аб'явы

27 угодкі Аднаўленьня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

August 25, 2018

Дарагія суродзічы!   Віншуем вас і нашую Бацькаўшчыну з Днём Аднаўленьня Незалежнасьці!    25 жніўня 1991 года Дэклярацыі Незалежнасьці Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону – Беларусь нарэшце зноў стала незалежнай краінай.  Зычым усім беларусам і нашай любімай Бацькаўшчыне праўдзівай свабоды. Будзе свабода – будзе адказнасьць, тады і багацьце, і шчасьце, усе прыкладзецца.    Запрашаем вас на імпрэзу прысьвечаную 27 угодкам Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі, якая адбудзецца ў нядзелю 26 жніўня 2018 года ў 12 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры са боры Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217. Вашай увазе будзе прапанаваны даклад Зянона Пазьняка пра падзеі жніўня 1991 года, а таксама дэманстрацыя фільму Радыё Свабода “Незалежнасьць”.   Чакаем вас!  Да сустрэчы!  Жыве Беларусь! 

Аб'явы

Сустрэча з гісторыкам Юрыем Грыбоўскім

August 16, 2018

Паважаныя сябры! Запрашаем вас на сустрэчу з беларуска-польскім гісторыкам, выкладчыкам Варшаўскага універсітэту,Юрыем Грыбоўскім.  Спадар Юры спецыялізуецца ў вайсковай гісторыі Беларусі і Польшчы XX стагоддзя, у прыватнасьці – удзелам беларусаў у польскай арміі генэрала Ўладыслава Андэрса.

Аб'явы

Зьмены ў Статуце БАЗА

August 8, 2018

Паважаныя сябры! На чарговым Кангрэсе Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, які адбыўся 14 кастрычніка 2017 года, былі прынятыя зьмены ў Статут БАЗА. Статут БАЗА – Вышэйшы Закон нашай арганізацыі. Вышэй за Статут БАЗА толькі Амэрыканскі Закон. Кіруючыся Законамі БАЗА,

Аб'явы

28-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі

August 6, 2018

29 ліпеня, беларусы Нью Ёрку адсьвяткавалі 28-ыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі. Імпрэза прайшла ў беларускім цэнтры пры саборы сьв. Кірылы Тураўскага і была загранізавана Бруклінскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Адпачатку імпрэзы Натальля Федарэнка распавяла

Аб'явы

Запрашаем на 33-ю Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі

August 5, 2018

2018 год дзеля беларусаў замежжа асабліва багаты на сьвяты і падзеі: набліжаецца час чарговай 33-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі і сёлета гонар ладзіць мерапрыемства выпаў Беларуска-Амэрыканскаму Задзіночаньню.  Галоўная управа Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня запрашае ўсіх беларусаў на

Аб'явы

Навагодняя ноч 2018

December 12, 2017

Шаноўныя сябры!  Набліжаецца Новы 2018 год. Наш аддзел традыцыйна сустракае новы год разам, і гэты год не выключэньне. Мы працягваем традыцыю і запрашаем вас, вашых сяброў і блізкіх прыняць удзел у супольным сьвяткаваньні. Выдатны настрой, шчодры сьвяточны стол, музычная праграма і кола сяброў зробяць Навагоднюю ноч па-сямейнаму ўтульнай і запамінальнай.  Сьвяточнае мерапрыемства адбудзецца ў грамадскай залі Сабору Сьв.Кірыла Тураўскага (401 Atlantic Ave, Brooklyn) 31 сьнежня 2017г. Пачатак а 10-й гадзіне вечара.  Кошт уваходу пры аплаце: загадзя – 65$, у дзень мерапрыемства – 70$. Аплату можна прывезьці ў любую нядзелю непасрэдна скарбніку Аддзелу, альбо даслаць чэк на імя Brooklyn Chapter, Belarusan-American Association на адрэсу 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.  Пры аплаце ўваходу, парам (сямейным ці іншым, якія разумеюцца як адзінае цэлае) зьніжка 10$ з агульнага кошту, то бок 120$ і 130$ адпаведна.  Дзецям і падлеткам уваход вольны.   Дзякуем за ўвагу і чакаем супольнай сустрэчы!  

Аб'явы

ЗАПРОСІНЫ на 60-ы ЮБІЛЕЙ Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне!

November 2, 2017

ЗАПРОСІНЫ на 60-ы ЮБІЛЕЙ Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне! 5 лістапада найстарэйшая сьвятыня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў замежжы – Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага сьвяткуе 60-гадовы юбілей. Больш за паўстагодзьдзя таму ў беларускай царкве ў нью-ёрскім Брукліне

Аб'явы

25 жніўня – Дзень Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі

August 20, 2017

Паважаныя сябры! Віншуем вас з надыходзячым Сьвятам 25 жніўня, Днём Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі. 26 год таму Вярхоўны Савет Беларусі надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону, чым юрыдычна замацаваў незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. Запрашаем вас

Аб'явы

УВАГА! Патрабуецца дамапога дзецям-інвалідам!

June 25, 2017

УВАГА! Патрабуецца дамапога дзецям-інвалідам! Добры дзень! Я – Дзмітры Цімашкоў, кіраўнік некамерцыйнай арганізацыі ў Менску «Каманда «Крылы анёлаў». Мы арганізавалі спартовы клуб для дзяцей з цяжкай інваліднасцю і іх бацькоў, дзе яны, разам са звычайнымі

Аб'явы

Сустрэча з Зянонам Пазьняком

June 13, 2017

Увага! 18 чэрвеня 2017 года, у нядзелю, у грамадзкай залі Беларускага сабора сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку Бруклінскі аддзел БАЗА арганізоўвае сустрэчу з Зянонам Пазьняком. У праграме: 1. Прэзэнтацыя і абмеркаваньне “Народнай Праграмы “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

Аб'явы

31-ая гадавіна Чарнобыльскай катастрофы

April 26, 2017

Бруклінскі аддзел БАЗА запрашае на мерапрыемства прысьвечанае 31-ай гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Мерапрыемства адбудзецца 30 красавіка а 12 гадзіне ў грамадскай зале царквы Сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave., Brooklyn, NY 11217). Раніцай 26 красавіка 1986

Аб'явы

Заняткі “Катэхізіс хрысьціянскай веры”

March 6, 2017

Парафія Сабору Сьв.Кірылы Тураўскага запрашае ўсіх жадаючых на заняткі “Катэхізіс хрысьціянскай веры”, якія будуць ладзіцца кожную нядзелю ў 11:30. Заняткі дапамогуць больш дасканала пазнаёміцца зь гісторыяй хрысьціянскай царквы, царкоўнымі запаветамі, малітвамі; пашырыць свае веды ды

1 2 3 4 5