Дарагія суродзічы! Віншуем вас з 98–мі ўгодкамі Слуцкага збройнага чыну! Выказваем падзяку нашым слаўным случчакам за іх сьмелы і самаахвярны подзьвіг! З адлегласьці амаль ста гадоў мы, нашчадкі, бачым, што дзякуючы адданасьці случчакоў Бацькаўшчыне, іх веры ў беларускі народ і нязломнай волі, беларусы таго часу здолелі пасеяць такое зерне беларускай дзяржаўнасьці, якое не змаглі знішчыць ніякія гістарычныя нягоды, і з якога паўстала незалежная Беларусь! Запрашаем усіх беларусаў разам ушанаваць памяць герояў Слуцкага Збройнага чыну! Далучайцеся да сьвяточнай імпрэзы, якая адбудзецца 2 сьнежня ў 12:30 гадзін апоўдні ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217. У працяг гэтай мэмарыяльнай і культурна-асьветніцкай імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыя двух апошніх кніг Зянона Пазьняка, выдадзеных у кастрычніку-лістападзе гэтага года — “Краявід перад нізінай” і “Цяжкі час, т.4”. Дата; 12.02.2018. Пачатак у 12.30. Даезд мэтро цягнікамі Q, B, D, N. Прыпынак “Атлантык эвэню” альбо “дэКалб”.