Навіны

На Мангэттане прайшла акцыя салідарнасьці з народам Украіны

February 27, 2022

Сёньня ў Нью-Ёрку на Мангэттане адбылася акцыя пратэсту супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне. Мітынг сабраў больш за тысячу чалавек пад украінскімі, беларускімі, грузінскімі, літоўскімі, эстонскімі, латвійскімі і іншымі сьцягамі. Мерапрыемства пачалося перад расейскім кансулятам, а

English

BAZA statement on Russia’s Attack against Ukraine 02.25.2022

February 25, 2022

The Belarusian American Association (BAZA) strongly condemns the Russian Federation’s armed aggression against Ukraine and the participation of Aliaksandr Lukashenka’s illegitimate Belarusian regime in this aggression.  The current armed attack by the Russian Federation against

Навіны

Акцыя пратэсту супраць размяшчэньня расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі 02.13.2022

February 17, 2022

У нядзелю 13-га лютага 2022 года а 15-й гадзіне каля будынку Абьяднаных Нацый у Нью Ёрку адбылася акцыя пратэсту супраць размяшчэньня расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.   Мерапрыемства было арганізавана Беларуска-Амерыканскім Задзіночаннем (БАЗА) і Беларуска-Амерыканскім Згуртаваннем

Навіны

Заява БАЗА з нагоды перакідваньня расейскіх войскаў у Беларусь

February 1, 2022

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне вельмі занепакоена сучаснай сітуацыяй  у Беларусі. У апошнія дні  ў краіну прыбыла вялікая колькасьць расейскіх войскаў. Гэта супярэчыць Канстытуцыі Беларусі, пагражае канчатковай стратай суверэнітэту і незалежнасьці краіны, ставіць Беларусь пад пагрозу магчымага вайсковага

Навіны

Беларусы прынялі ўдзел у акцыі We Stand with Ukraine

January 25, 2022

У сімвалічны дзень пачатку паўстаньня Кастуся Каліноўскага – 21 студзеня 2022 году на Union Square у Нью Ёрку, беларусы прынялі ўдзел у акцыі падтрымкі Украіны “We Stand with Ukraine”. Украінскі Кангрэсавы Камітэт Амерыкі і Сусветны

Навіны

Калядная вечарына ў саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне

January 19, 2022

У нядзелю шаснаццатага студзеня 2022 года ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне па адрасе  401 Atlantic Ave адбылася Калядная Вечарына. Яна прайшла з удзелам самага вядомага і таленавітага калядоўшчыка, Сержука Доўгушава

Навіны

Віншаваньне з Днём Волі 2021 года ад старшыні Галоўнай управы БАЗА

March 25, 2021

Шаноўныя сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня!  Віншую вас з Днём Волі!  Усе беларусы незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца, адчуваюць, што адбыўся глыбінны зрух унутры нашага народа. Мы незваротна рухаемся наперад, да пераменаў і сапраўдны Дзень Волі ўжо зусім блізка.  Дык захавайма нашу вернасьць ідэалам 25 сакавіка і шчыра працуйма на ніве беларушчыны, каб наблізіць перамогу беларускага народа над дыктатурай!  Няхай сьвята 25 сакавіка, беларускі нацыянальны Вялікдзень, прынясе нам ня толькі надзею, але і цьвердую упэўненасьць у лепшую вольную будучыню нашай Бацькаўшчыны!  Дзякуй вам, сябры, за ваш унёсак у працу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня і агулам у беларускую справу!  Жыве Беларусь!  Натальля Федарэнка  Старшыня Галоўнай управы  Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня  Нью-Ёрк  Сакавік 2021 

Навіны

Адсьвяткуйма Дзень Волі – 2021 разам!

March 19, 2021

Шаноўныя сябры!  Набліжаецца галоўнае сьвята беларусаў – Дзень Волі!  Запрашаем вас далучыцца да сьвяткаваньня Дня Волі, якое адбудзецца 27 сакавіка 2021 года ў Саўт Рыверы, Нью Джэрсі па адрасе 284 Whitehead Ave, South River, NJ 08882-1300. Пачатак у 2:00 апоўдні. Праграма сьвяткаваньня будзе складацца з дзвух частак. Першая  частка – пройдзе ў залі беларускага цэнтру ў Саўт Рыверы,  падчас якой госьці будуць мець магчымасьць прыняць удзел у літаратурных чытаньнях і віктарыне, а таксама атрымаць асалоду ад прыслухоўваньня беларускіх музычных шэдэўраў.  Пасьля аканчэньня першай часткі сьвяткаваньне перанясецца на сьвежае паветра і працягнеццца ў форме барбекю. Цэнтр у Саўт Рыверы мае неабходнае абсталяваньне для актыўнага адпачынку.  Вы можаце ўзяць з сабой ежу, якую вы захочаце.  Калі ласка, не забывайцеся, што падчас правядзеньня імпрэзы ў залі неабходна насіць маску на твары. У

English

Support the Belarusian People Rally. UN General Assembly

September 19, 2020

Паважаныя сябры! 15 верасьня 2020 года, у Нью Ёрку была адчынена 75-ая Генеральная Асамблея Арганізацыі Абьеднаных Нацый.Асамблея будзе цягнуцца 2 тыдні і абмеркаваньне сітуацыі ў Беларусі будзе адным з істотных пытаньняў. Так Рада ААН у

Навіны

Зварот Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня да беларусаў на Бацькаўшчыне

August 16, 2020

9 жніўня ўноч беларускі сьвет ускалыхнуўся. Дыктатарская ўлада чарговы раз паказала свой сапраўдны твар і пачала разлютавана рваць цела беларускага народа, які не стаў больш цярпець глум над яго воляй. Наступныя дні беларусы па ўсёй зямлі адчувалі

Навіны

Параду- быть! Антигуманный вердикт А. Г. Лукашенко.

May 8, 2020

Сегодня своё окончательное решение по поводу проведения парада в честь дня победы обьявил А.Г. Лукашенко, президент Республики Беларусь: «Мы не можем отменить парад. Просто не можем. Это эмоциональная вещь. Это глубоко идеологическая вещь» (источник onliner.by). Это

Навіны

Census 2020

March 29, 2020

Дарагiя суродзiчы Беларусы, дарагiя сябры!  1 красавіка ў ЗША пачаўся Перапiс нальніцтва (Census 2020). Згодна з Канстытуцыяй, перапіс праводзіцца кожныя 10 гадоў, пачынаючы з 1790 года. Вынікі перапісу выкарыстоўваюцца дзеля вызначэньня колькасьці прадстаўнікоў ад кожнага штата ў Кангрэсе ЗША, межаў выбарчых акругаў і таго, як будуць кожны год размяркоўвацца звыш 675 млрд. даляраў федэральных сродкаў на патрэбы мясцовых супольнасьцяў.  Кожны год мільярды даляраў з фэдэральнага бюджэту накіроўваюцца на фінансаваньне бальніц, пажарных частак, школ, дарог ды іншых рэсурсаў з улікам дадзеных перапісу насельніцтва.  Удзел у перапісу –  Ваш грамадзянскі абавязак. Запаўненьне анкеты перапісу – гэта спосаб прыняць удзел у дэмакратычным працэсе ў ЗША й адчуць сваю значнасьць для краіны.  Па перапісу насельніцтва 2010 года колькасьць беларускiх амэрыканцаў была значна недаацэненая. Гэта азначае, што нашая супольнасьць была недастаткова прадстаўленая ў Кангрэсе й ня мела дастатковага доступу да дзяржаўных рэсурсаў цягам апошніх дзесяці гадоў.  Зараз самы час падлічыць наш голас. Дзесяць хвілінаў Вашага часу, затрачаных на запаўненьне анкеты перапісу, паўплывае на прадстаўленасьць беларуска-амэрыканскай супольнасьцi падчас вырашэньня важных пытаньняў цягам наступных дзесяці гадоў.  Запоўніць анкету можна анлайн. Для гэтага неабходна перайсьці на сайт https://my2020census.gov/ . Калi ласка, адказваючы на пытаньне 9 у анкеце, напiшыце BELARUSIAN.  Вашыя адказы абароненыя фэдэральным законам i з’яўляюцца канфідэнцыйнымi. Яны могуць выкарыстоўвацца толькі дзеля фармаваньня статыстыкі і не могуць выкарыстоўвацца супраць Вас дзяржаўнымі або судовымі органамі.   Мы разлічваем на Вас!   Беларуска-Амэрыканскае Задзiночаньне (БАЗА) 

Аб'явы

Віншуем з Днём Волі – 102!

March 25, 2020

Кожны год па цэлым сьвеце ўсе беларусы, каму дарагая іхная Бацькаўшчына, ушаноўваюць Акт 25 Сакавіка, якім 102 гады таму была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Сябры, віншуем вас з гэтым сьвятам і зычым заставацца вольнымі ў любым кутку сьвету і ніколі не спыняцца ў пошуках свайго шчасьця. У гэтым годзе Дзень Волі прыпадае на складаны час Карантыну

Навіны

Сьвяткаваньне 101-угодкаў абвешчаньня БНР у Нью Ёрку

March 29, 2019

24 сакавіка 2019 года ў грамадзкай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку адбылася сьвяточная імпрэза, прымеркаваная да 101-угодкаў абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Мерапрыемства ладзілася Нью Ёрскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня пры падтрымцы Галоўнай управы

Навіны

Мітынг ў Нью Ёрку да Дня Волі 2019

March 29, 2019

23 сакавіка 2019 года каля Беларускага Кансулята ў Манхэтане па адрасе 708 3rd Ave, New York, NY 10017  адбыўся мітынг, прысьвечаны сьвяткаваньню Дня Волі 2019. Мітынг, які быў зарганізаваны Нью Ёркскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня сумесна з Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем

Навіны

Калядная Ялінка 2019 (Фотаздымкі)

January 24, 2019

13 студзеня 2019 года прайшла Калядная Ялінка ў беларускім праваслаўным катэдральным саборы БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку. Дзякуем усім гасьцям, хто завітаў да нас і падзяліў радасьць супольнага сьвяткаваньня Калядаў! Імпрэза сабрала беларусаў

Навіны

Беларусы Нью Ёрку адсьвяткавалі 98-ыя ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну

December 3, 2018

2 сьнежня 2018 года беларусы Нью Ёрку адсьвяткавалі 98-ыя ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну. Імпрэза адбылася ў беларускім цэнтры пры саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне і была зарганізавана Бруклінскім аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Сьвяткаваньне пачалося з малебну ў памяць Слуцкіх герояў. Сьвяточную імпрэзу адчыніў старшыня Бруклінскага аддзелу БАЗА, Сяргей Кудзеліч, які выказаў словы ўдзячнасьці героям-случчакам за іх  сьмелы і самаахвярны подзьвіг  Потым было зачытана віншаваньне Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. У асноўнай частцы імпрэзы быў даклад “Слуцкі Збройны Чын. Як гэта было”, які зачытала сяброўка Бруклінскага аддзелу, Тацьцяна Бурак. Пасьля чаго прысутныя праглядзелі ўрывак з фільма “На чорных лядах”.  На сьвяточную імпрэзу завітаў госьць з Беларусі, беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, Алесь Смалянчук, які знаходзіўся ў Нью Ёрку дзеля прэзентацыі сваёй кнігі. Спадар Алесь падзяліўся з прысутнымі цікавосткамі са сваіх асабістых дасьледваньняў, якія мелі дачыньне да Слуцкага Збройнага Чыну, а таксама распавеў пра сваю новую кнігу «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю».  У працяг гэтай мэмарыяльнай і культурна-асьветніцкай імпрэзы адбылася  прэзэнтацыя двух апошніх кніг Зянона Пазьняка, выдадзеных у кастрычніку-лістападзе гэтага года — “Краявід перад нізінай” і “Цяжкі час, т.4”. Абедзьве кнігі з’яўляюцца публіцыстычнымі творамі.  Кніга “Краявід перад нізінай” прысьвечаная асьвятленьню асноўных чыньнікаў разьвіцьця чалавечай цывілізацыі і небясьпечных зьяваў у гэтым працэсе. “Цяжкі час, т.4” складаецца з выбраных артыкулаў і матэрыялаў спадара Зянона, якія даюць праекцыю на падзеі і зьмест 2011-2015 гадоў з пазыцыі нацыянальнага супрацьдзеяньня і змаганьня за Беларусь. 

Навіны

Гадавы справаздачна-выбарчы сход Бруклінскага аддзела БАЗА 2018

November 14, 2018

Шаноўнае спадарства! 28 кастрычніка 2018 года адбыўся чарговы гадавы справаздачна-выбарчы сход Бруклінскага аддзела БАЗА. Калі ласка, вітайце новага старшыню аддзела, якім быў абраны Сяргей Кудзеліч, і новую управу аддзела на наступны 2018-2019 год у складзе:

Навіны

Беларусы на фестывалі “Atlantic Antic”

September 24, 2018

23 верасьня 2018 года адбылося традыцыйнае сьвята на Атлантык Авеню – “Atlantic Antic”. Як і кожны год, удзел у свяце прыняла і наша Беларуская Царква пры падтрымцы актывістаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Дзякуй вялікі ўсім, хто падрыхтаваў

Навіны

У Нью Ёрку адбылася 33-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі

September 6, 2018

1-2 верасьня ў беларускім цэнтры ў Нью Ёрку адбылася 33-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая была зарганізавана Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем (БАЗА). Сустрэча сабрала беларусаў з розных куткоў ЗША, як то Нью Ёрк, Нью Джэрсі, Філадэльфія, Маямі,

1 2 3 4 5 6